Uploaded by labovichl

УРОК биологии

advertisement
Клас: 10 (павышаны узровень)
Тэма : Функцыі жывога рэчыва
Месца ўрока ў вывучаемым раздзеле: 6-ы ўрок.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Метады навучання: інтэрактыўныя, часткова-пошукавыя.
Формы работы: індывідуальная, франтальная, самастойная.
Абсталяванне: карткі з заданнямі.
Мэты:
адукацыйная:
- арганізаваць дзейнасць вучняў, накіраваную на вывучэнне і першаснае
замацаванне ведаў тэмы, у выніку чаго вучні авалодаюць наступнымі ведамі і
уменнямі: тлумачыць функцыі жывога рэчыва; распазнаваць віды
біяхімічных функцый; валодаць асноўнымі тэрмінамі: энергетычная, газавая,
канцэнтрацыйная, акісляльна-аднаўленчая функцыі;
развіваючая:
-садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў выконваць тэставыя заданні,
уменняў параўноўваць, аналізаваць, структурыраваць інфармацыю,
выказваць і аргументаваць сваю думку, ажыцяўляць самакарэкцыю вучэбнай
дзейнасці;
выхаваўчая:
-стымуляваць у вучняў устойлівы інтарэс да самастойнай дзейнасці,
самаразвіцця і самапазнання, а таксама да фарміравання экалагічнай
культуры асобы.
Ход урока
І.Арганізацыйны момант
Прывітанне.Праверка гатоўнасці класа да ўрока. Стварэнне ўмоў для
актыўнага ўзаемадзеяння.
ІІ. Праверка дамашняга задання:
1.Прыродныя воды з'яўляюцца прыкладам біякоснага рэчыва біясферы.
А)Так Б)Не
2.Біямаса біясферы павялічваецца ад экватара да полюса.
А)Так Б)Не
3. У працэсе жыццядзейнасці жывых арганізмаў або ў выніку іх адмірання
утворыцца біягеннае рэчыва.
А)Так Б)Не
4.Граніт з’яўляецца прыкладам_____________ рэчыва біясферы.
5. Агульная маса ўсіх жывых арганізмаў у біясферы называецца _________
6. Устанавіце адпаведнасць паміж прыродным аб'ектам і рэчывам біясферы
паводле класіфікацыі У. І. Вярнадскага:
1.Гліна
А)Коснае рэчыва
2.Алмаз
Б)Біякоснае рэчыва
3.Каменны вугаль
В)Жывое рэчыва
4.Мармур
Г)Біягеннае
5.Двухстворкавыя малюскі
6.Атмасфера
ІІІ.Матывацыя і пастаноўка задач урока
Пытанне: патлумачце словы У.І.Вярнадскага:
"Жывое рэчыва-сукупнасць арганізмаў падобна масе газу расцякаецца па
зямной паверхні і аказвае пэўны ціск у навакольным асяроддзі, абыходзіць
перашкоды, якія мяшаюць яго руху або імі авалодвае, іх пакрывае. "
Жывыя арганізмы можна разглядаць як адзінае цэлае, якое занімае ўсе жыццёвыя
асяроддзі, дзе ёсць умовы. Пад расцяканнем разумеюць важныя ўласцівасці жывых
арганізмаў-размнажэнне і распаўсюджванне. Хоць і існуе на зямлі мноства розных
арганізмах, але па У.і. Вярнадскаму, жывыя арганізмы ў біясферы трэба ацэньваць як
адзінае цэлае. Яны адыгрываюць важную ролю ў пераўтварэнні ўсіх кампанентаў
біясфер. Як адзінае цэлае, жывое рэчыва-выканвае некалькіх функцый.
У рабочых сшытках вучні запісваюць дату і тэму ўрока “Функцыі жывога
рэчыва”
Пастаноўка задач урока вучнямі.
ІІІ.Вывучэнне новага матэрыяла
А)Самастойная работа з падручнікам,запаўненне табліцы “Функцыі жывога
рэчыва ў біясферы”
Функцыя
Характарыстыка
Прыклады працэсаў
Энергетычная
Газавая
Канцэнтрацыйная
Акісляльна-аднаўленчая
Б)Вучні робяць вывад аб ролі жывых арганізмаў на Зямлі:
Жывыя арганізмы ўяўляюць сабой складаную сістэму ператварэння
сонечнай энергіі ў энергію геахімічных працэсаў.
ІV.Замацаванне вывучанага матэрыяла
1.Адказы на ключавыя пытанні на с.238
2.Франтальная гутарка па пытаннях:
-Якая функцыя жывога рэчыва праяўляецца ў ходзе біяхімічных рэакцый,
якія працякаюць са змяненнем валентнасці элементаў?
-У працэсе фотасінтэзу расліны паглынаюць вуглякіслы газ, а выдзяляюць
кісларод. Аб якой функцыі ідзе размова?
-Клубеньчыкавыя бактэрыі ператвараюць атмасферны азот у даступную для
раслін форму. Аб якой функцыі ідзе размова?
- Асака і хвошчх утрымліваюць шмат крэмнію; марскую капуста і шчаўе –
крыніцы ёду і кальцыю. У шкілеце пазваночных жывёл шмат кальцыя і
фосфару, у ракавінах малюскаў-кальцыю. Аб якой функцыі ідзе размова?
3. Адказы на складаныя пытанні на с.238
4.Складанне сінквейна да слова “Функцыі” (пісьмова).
V.Дамашняе заданне
§ 52; Творчае заданне:прыдумаць крыжаванку па тэме ўрока
VІ. Рэфлексія
Сёння ў мяне атрымалася…
Мне яшчэ неабходна…
Было складана…
Download