Uploaded by matret

Геаграфія матэрыялнай і духоўнай культуры

advertisement
Тэма: Геаграфія матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Клас: 8
Мэта: сфарміраваць сістэму ведаў аб духоўнай і матэрыяльнай культуры, як адным з
фактараў, які збліжае розныя народы, дапамагае лепш разумець адзін аднаго пры вырашэнні
міжнародных пытанняў і праблем.
Задачы:
- фарміраванне паняццяў “матэрыяльная культура”, “духоўная культура”
- фарміраванне ўяўленняў пра статус аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
- фарміраванне уменняў характарызаваць асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры,
знаходзіць і паказваць на карце аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
- развіцццё уменняў працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі
- развіццё уменняў параўноўваць, канкрэтызаваць, абагульняць і рабіць высновы, прымяняць
атрыманыя веды ў новай, незвычайнай сітуацыі;
- садзейнічанне развіццю камунікатыўных кампетэнцый праз працу ў групах (парах),
уменняў выказваць сваю кропку гледжання перад аудыторыяй;
- садзейнічанне фарміраванню адказных адносін к атрыманню ведаў, неабходнага
псіхалагічнага настрою на вучэбную працу
Тып урока: засваення новых ведаў
Абсталяванне ўрока: інфармацыйны матэрыял, рабочы сшытак, атлас, карта.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Формы: індывідуальная, парная, групавая
Метады: пазнавальны, практычны.
Ход урока
I.
Арганізацыйны этап
Дзейнасць настаўніка.
Вітаецца і праводзіць праверку гатоўнасці к уроку.
Дзейнасць навучэнцаў.
Настройваюцца на супрацоўніцтва і узаемадзеянне, уключаюцца ў працу.
II. Праверка дамашняга задання.
Прыём “Узаемаправерка”. Вучні дзеляцца на пары і правяраюць адзін у аднаго выкананне
дамашняга задання.
ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Вызначэнне мэты урока. Матывацыя.
Прыём “Скрытае слова”. На дошцы запісанасутнасць слова, з якім звязана тэма ўрока: “Гэта
паняцце азначае сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштошнасцей, створаных чалавечым
грамадствам, спосабаў стварэння і прымянення гэтых каштоўнасцей, характэрызыючых
узровень развіцця грамадства.”
Вучням прапануецца вызначыць, аб якім паняцці ідзе размова. (Культура)
Адказ на пытанне рубрыкі “Разважаем” на ст. 38 падручніка
IV. Вывучэнне новага матэрыялу
Паняцце культура (ад лацінскага «культура» — ‘вырошчванне, апрацоўка’) азначае
сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных чалавечым грамадствам,
спосабаў іх стварэння і прымянення, якія характарызуюць узровень развіцця грамадства.
Прыродныя ўмовы, што акружаюць чалавека, у значнай ступені вызначаюць адметныя рысы
яго культуры, яе асаблівасці ў розных рэгіёнах Зямлі. Краіны адрозніваюцца гісторыяй
развіцця іх на-родаў, прыроднымі ўмовамі, культурай, пэўнай агульнасцю гаспадарчай
дзейнасці. Яны ўтвараюць гісторыка-культурныя рэгіёны свету, або цывілізацыі. Найбольш
важнымі складовымі часткамі сусветных цывілізацый з’яўляецца матэрыяльная і духоўная
культура народаў. Распаўсюджванне культуры і асобных яе кампанентаў — ладу жыцця і
традыцый насельніцтва, элементаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурнай спадчыны
папярэдніх пакаленняў — вывучае геаграфія культуры.
Прыём “Ментальная карта”. Клас дзеліцца на 2 групы. Выкарыстоўваючы матэрыял
падручніка на ст. 38-41 скласці ментальную карту.
Асноўныя прынцыпы пабудовы ментальнай карты:
- Тэма размяшчаецца ў цэнтры карты;
- Ад тэмы па гадзіннікавай стрэлцы фарміруюцца галіны;
- Запісваюцца толькі галоўныя словы і выразы, якія выклікаюць далейшыя
асацыяцыі;
- Выкарыстоўваюцца малюнкі, якія дапамагаюць аднавіць вобразы тэмы з
першага погляду
Група 1. Геаграфія матэрыяльнай культуры
Група 2. Геаргафія духоўнай культуры
Фізкультхвілінка
Прэзентацыя ментальных карт
Прыём “Праблемнае пытанне” . Падумайце, ці патрэбна зберагаць аб’екты матэрыяльнай і
духоўнай культуры і чаму?
У 1972 г. ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па
пытаннях адукацыі, навукі і культуры) прыняла Канвенцыю па ахове аб’ектаў куль-турнай і
прыроднай спадчыны, што ўступіла ў сілу ў 1975 г. Асноўная яе мэта — зрабіць унікальныя
культурныя або экалагічна значныя аб’екты, створаныя чалавекам ці прыродай, вядомымі ў
свеце. Такім чынам вырашалася задача абароны іх ад знішчэння пад уплывам прыродных
працэсаў, напрыклад землетрасенняў, або антрапагенных фактараў (узброеных канфліктаў,
бескантрольнага турызму).
Аб’екты са спісу Сусветнай спадчыны ўяўляюць з сябе шэдэўры чалавечага генію,
прыродныя феномены прыгажосці і эстэтычнай важнасці. Аб’ектамі Сусветнай культурнай
спадчыны абвешчаны асобныя архітэктурныя збудаванні і ансамблі: Акропаль, саборы ў
Ам’ене і Шартры, цэлыя гістарычныя цэнтры Санкт-Пецярбурга і Варшавы, Маскоўскі Крэмль
з Чырвонай плошчай, а таксама цэлыя гарады (Бразіліа, Венецыя) і архітэктурныя запаведнікі
(напрыклад, Дэльфы). Прыроднымі аб’ектамі з’яўляюцца, напрыклад, нацыянальныя паркі
(Вялікі Бар’ерны рыф, Елаўстонскі нацыянальны парк) (мал. 23 падручніка).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаны аб’екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе
адказнасць па іх захаванні. ЮНЕСКА са свайго бокуз Фонду Сусветнай спадчыны вылучае
сродкі для прыярытэтнага фінансавання і падтрымання іх у належным стане і развіцця
міжнароднага турыз-му. Акрамя таго, ЮНЕСКА гарантуе іх захаванасць і цэласнасць,
павышае прэстыж, кантралюе стан.
Знайдзіце названыя аб’екты на карце і ў атласе. Якія аб’екты Сусветнай спадчыны
ЮНЕСКА знаходзяцца ў Беларусі.
V. Замацаванне
Заданні на ст. 42 падручніка і ў рабочым сшытку.
VI. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Рубрыка “Абагулім і запомнім на ст. 42 падручніка.
VIІ. Дамашняе заданне.
§8, пытанні 1-4 на ст.42 падручніка
VIІІ. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Прыём “Прадоўжы выказванне”.
Матэрыял сённяшняга ўрока быў для мяне карысны, таму што…..
Download