Uploaded by Ирина Станевич

Теорема синусов

advertisement
Тэма: Тэарэма сінусаў
Варыянт 1
1. Выберыце роўнасць, якая з’яўляецца запісам тэарэмы сінусаў:
2. У трохвугольніку АВС старана АВ = 6 см, С = 60, В = 45.
Знайдзіце старану АС.
3. У раўнабедраным трохвугольніку адзін з вуглоў роўны 120,
аснова роўна 15 см. Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля
гэтага трохвугольніка.
4. У раўнабедраным трохвугольніку аснова роўна 6 см, бакавая
старана роўна 5 см, сінус вугла пры вяршыні роўны 0,96.
Знайдзіце сінус вугла пры аснове.
5. Дзве меньшыя стараны трохвугольніка роўныя 4 см і 6 см.
Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, калі
яго меньшы вугал роўны 45.
6. Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля раўнастаронняга
трохвугольніка са стараной 3√3 см.
7. У акружнасць упісаны востравугольны трохвугольнік, адна са
старон якога роўна 4√3 см і аддалена ад цэнтра акружнасці на 2
см. Знайдзіце вугал, процілеглы гэтай старане.
8. Старана АС трохвугольніка АВС роўна 10 см, а радыус
акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, роўны 15 см.
Знайдзіце даўжыню стараны ВС.
9. Трохвугольнік АВС упісаны ў акружнасць, радыус якой роўны 7
см. Вядома, што АВ = 5 см, ВС = 7 см. Знайдзіце даўжыню
вышыні ВН трохвугольніка.
10.
Акружнасць, радыус якой роўны 7√3 см, падзелена хордай
на дзве дугі. Знайдзіце вуглавую велічыню меньшай з гэтых дуг,
калі даўжыня хорды роўна 21 см.
Тэма: Тэарэма сінусаў
Варыянт 2
1. Выберыце роўнасць, якая з’яўляецца запісам тэарэмы сінусаў:
2. У трохвугольніку АВС старана АВ = 8 см, С = 30, А = 45.
Знайдзіце старану ВС.
3. У раўнабедраным трохвугольніку адзін з вуглоў роўны 150,
аснова роўна 12 см. Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля
гэтага трохвугольніка.
4. У раўнабедраным трохвугольніку аснова роўна 6 см, бакавая
старана роўна 5 см, сінус вугла пры вяршыні роўны 0,8.
Знайдзіце сінус вугла пры аснове.
5. Дзве меньшыя стараны трохвугольніка роўныя 4 см і 6 см.
Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, калі
яго меньшы вугал роўны 30.
6. Знайдзіце старану раўнастаронняга трохвугольніка, калі радыус
апісанай каля яго акружнасці роўны 6 см.
7. У акружнасць упісаны востравугольны трохвугольнік, адна са
старон якога роўна √3 см і аддалена ад цэнтра акружнасці на 0,5
см. Знайдзіце вугал, процілеглы гэтай старане.
8. Старана ВС трохвугольніка АВС роўна 25 см, вышыня ВН роўна
15 см, а радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, роўны
32,5 см. Знайдзіце даўжыню стараны АВ.
9. Трохвугольнік АВС упісаны ў акружнасць, радыус якой роўны 10
см. Вядома, што АС = 4 см, ВС = 7 см. Знайдзіце даўжыню
вышыні СН трохвугольніка.
10.
Акружнасць, радыус якой роўны 5√3 см, падзелена хордай
на дзве дугі. Знайдзіце вуглавую велічыню меньшай з гэтых дуг,
калі даўжыня хорды роўна 15 см.
Download