Загрузил bobich_anzhela

Канспект урока па тэме ''Жыціе Ефрасінні Полацкай''

Реклама
Канспект урока па тэме «Жыціе Еўфрасінні Полацкай»
(падрыхтавала студэнтка V курса
спецыяльнасці
1–21 05 01 Беларуская філалогія
Курыленка Юлія)
Мэты: стварыць умовы для разумення вучнямі ідэйна-мастацкага зместу твора, багацця
вобразна-выяўленчых сродкаў, асаблівасцей кампазіцыйнай будовы; арганізаваць дзейнасць
вучняў па развіцці навыкаў выразнага чытання твора, умення размяжоўваць рэальныя гістарычныя
падзеі і мастацкі вымысед у «Жыціі...»; садзейнічаць выхаванню ў вучняў павагі да першай
беларускай жанчыны-асветніцы, любоў да роднага слова.
Абсталяванне: выстава кніг, рэпрадукцыі твораў жывапісу з выявамі Еўфрасінні
Полацкай.
I.
Арганізацыйны момант. Прывітанне. Праверка адсутных. Паведамленне тэмы і
мэты ўрока. (Тэма запісваецца вучнямі ў літаратурны сшытак).
II.
Тлумачэнне новага матэрыялу.
—
Паслухайце
верш
Л.
Тарасюк
і
скажыце,
пра
каго
пойдзе
гаворка на нашым уроку.
Забыць сваё і м я , дзе корань роду слаўны?..
Няпраўда! Я твая ўнучка, Усяслаў!
Ды годнасці маёй давеку не дакажуць,
Што найслаўнейшы той, хто тытул мае княжы.
Чакаюць: бацькаў двор і мне пасадам стане,
І кроку не ступіць за пышнымі сватамі
Гандлюючы сабой з уласнай чэсцю згодна,
Няўжо мне быць рабой для памнажэннн роду?..
Жаніліся дасюль, ішлі далёка замуж,
А справы іх — каму? А дзе сягоння самі?
І гіне першы той, хто ўзніме меч на брата
Рукою здрады той, не толькі ў полі ратным.
На іхняй славе — тлен, нарашчаны вякамі...
Імя іх не ўзнясе і надмагільны камень...
Я знаю, што зраблю перад судом суровым...
Я славу зберагу, я прынясу ім Слова.
Вучні павінны прыйсці да наступнай высновы: верш прысвечаны Ефрасінні
Полацкай(1104-1167) - Прадславе, унучцы слаўнага князя Усяслава Чарадзея, якая, як і дзед,
засталася жыць у памяці нашчадкаў.
Словы настаўніка. Такім чынам, сёння мы з вамі пазнаёмімся з жыццём і дзейнасцю
знакамітай палачанкі, асветніцы, ігуменні Еўфрасінні Полацкай. Дома вам трэба было прачытаць
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай», твор, які быў напісаны ў канцы XII — пачатку XIII ст. невядомым
аўтарам (аднак, ёсць меркаванні, што дадзены твор належыць пяру стрыечнай сястры Еўфрасінні
Полацкай Еўпраксіі), што ў храналагічнай паслядоўнасці падае біяграфію першай жанчыныасветніцы ў Беларусі.
III.
Замацаванне і сістэматызацыя ведаў. Пытанне да класа: Да якога жанру
літаратуры адносіцца дадзены твор? (Па жанры гэты твор — жыціе (запіс азначэння ў
літаратурныя сшыткі)).
Жыціе — гэта жанр старажытнай літаратуры, які апавядае пра жыццё духоўнай ці свецкай
асобы, прызнанай царквой святой.
Словы настаўніка. Пазнаёміцца з асноўнымі этапамі біяграфіі вядомай асветніцы нам
дапаможа «Жыціе Ефрасінні Полацкай” . Дарэчы, поўная назва гэтага твора наступная “Аповесць
жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога
Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку. Благаславі, Ойча!”.
—
Дома вы прачыталі «Жыціе Ефрасінні Полацкай» і павінны былі вылучыць
кампазіцыйныя часткі твора. (Зварот увагі настаўніка на зачытванне ці пераказ кожнай з частак).
Кампазіцыйная будова «Жыція...».
а)
Уступ (ва ўступе гучыць пахвала Богу).
б)
Асноўная частка (у асноўнай частцы апавядаецца пра дзяцінства, юнацтва, подзвігі
і смерць героя).
в)
Заключэнне (заканчваецца твор традыцыйным пахвальным словам у гонар
галоўнага героя).
Пытанні па творы:
З дапамогай якіх слоў аўтар “Жыція…” паказвае ідэальнасць гераіні?
(Найшчаснейшай нявестай хрыстовай, дапамогай — пакрыўджаным, суцяшэннем —
смуткуючым, распранутым — адзеннем, хворым — наведваннем і г. д.)
- “Жыціе Ефрасінні Полацкай” – твор літаратуры Сярэднявечча. Абгрунтуйце гэтую
думку. («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — твор літаратуры сярэднявечча, таму што расказвае пра
жыццё асветніцы пач. XII ст., якую царква прызнала святой).
Настаўнік прапануе праслухаць папераджальны матэрыял для вучняў. Пры гэтым вучні
павінны запісаць тэзісы з прапанаванага матэрыялу. (Дыдактычны матэрыял 1, 2, 3).
У 1984 годзе найпадобнейшая Еўфрасіння прылічаная да Сабора Беларускіх Святых.
Дзень памяці Святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца 5 чэрвеня паводле новага стылю.
Словы настаўніка. Я спадзяюся што Вы са мною пагадзіцеся, што Прадслава зрабіла
немагчымае: у імя асветы, дзеля таго, каб людзі маглі валодань кнігамі, яна адраклася ад свецкага
жыцця. Еўфрасіння адкрывала школы, будавала манастыры, хацела далучыць маладое пакаленне
палачан да асветы, бо была пераканана: калі будуць людзі полацкія валодаць граматай так, як
мячом — ніхто іх не пераможа.
ІV.
Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. Выразнае чытанне ўрыўка з твора
Д. Бічэль «Еўфрасіння Полацкая» (чытае адзін вучань).
Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.
Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла,
як зорка...
Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі
злучацца.
Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.
Болей заззяла ў краі балотным ясноты,
а перад бляскам красы знікла зацятае зло.
...Наканаваны дзявочы абсяг адзіноты
тым, каго вартых мужчын у свой час
не ўзрасло.
Сталыя, моладзь, да слова пара
падключацца
з поўнай напругай, даволі ўзаемных
абраз.
Зверым душу па натхняльніцы, па
палачанцы!
Дух уздымае ў нашчадкаў жаночы абраз.
Пытанне да класа: Якой вы ўяўляецце Еўфрасінню Полацкую?
VI.
Д/з. Па прапанаваных рэпрадукцыях Аляксея Марачкіна і Нінэль Шчаснай
неабходна напісаць міні-сачыненне па тэме: “Якой я ўяўляю Еўфрасінню Полацкую”.
Выстаўленне адзнак.
Дыдактычны матэрыял (папераджальны матэрыял для вучняў)
Фонд святой Еўфрасінні Полацкай
1-ы вучань. Імя нашай асветніцы мае створаны пяць гадоў таму Усебеларускі жаночы фонд,
які ўзначальвае пісьменніца Валянціна Коўтун. Фонд святой Еўфрасінні Полацкай — першая ў
краіне міжнародная недзяржаўная жаночая арганізацыя, дзейнасць якой скіраваная на развіццё
нацыянальнай культуры, навукі і асветы, умацаванне хрысціянскіх традыцый, а таксама на абарону
правоў жанчын, асабліва творчых прафесій. Апрача навуковых канферэнцый і Еўфрасіннеўскіх
чытанняў, мастацкіх выстаў, паломніцтваў і дабрачынных акцыяў, Фонд праводзіць міжнародны
конкурс «Жанчына года», пераможцы якога ганаруюцца медалём святой Еўфрасінні. Сярод
узнагароджаных такія вядомыя ў Беларусі і за яе межамі людзі як народная артыстка Стэфанія
Станюта [3, c. 275].
Цудадзейная сіла мошчаў Еўфрасінні Полацкай
2-і вучань. Звычайна мошчы святых выяўляюць цудадзейную сілу. Пра адно з дзівосаў,
што адбылося падчас пераносу астанкаў Еўфрасінні, пакінулі звесткі полацкі краязнаўца сябра
Віцебскай вучонай архіўнай камісіі Н. Кайгародаў і старэйшы лекар Полацкага кадэцкага корпуса
доктар медыцыны А. Мансветаў. Паводле іх, у Спасаўскім манастыры жыла чарніца, якая цяжка
хварэла на верад страўніка і так знясілела, што ўжо амаль не падымалася з ложка. Доктар страціў
усялякую надзею выратаваць хворую; ейнае цела было ў пролежнях, а боль сунімалі наркотыкамі.
Калі ў манастыр прыбылі мошчы Еўфрасінні, іх спачатку паставілі ў Крыжаўзвіжанскім
саборы. Па ўсяночнай вернікі стварылі да рэліквіі велізарную чаргу. Манастырскія сёстры,
выконваючы просьбу хворай, прывялі яе ў храм і ўзнялі на памост, дзе яна прыхінулася да рэліквіі
і пацалавала руку святой Еўфрасінні. Пасля гэтага манашка адчула такі прыліў сіл, што здолела
падняцца і ісці без чужой дапамогі. Назаўтра, у часе чарговага візіту да хворай, доктар Мансветаў
сустрэў пацыентку на двары, прычым яна ўжо не мела ніякіх відочных прыкметаў немачы. Доктар
прызнаецца, што ў гэтым выпадку сутыкнуўся са з'яваю, якая пераўзыходзіць межы людскога
разумення [3, c. 58].
Натхняе подзвіг асветніцы
3-і вучань. Незвычайны лёс Еўфрасінні, яе духоўныя подзвігі і самаадданае служэнне
роднай зямлі, якія ўзнялі знакамітую палачанку над сваёй эпохай, зрабіўшы яе святой патронкаю
Беларусі, ужо не адно дзесяцігоддзе прыцягваюць увагу гісторыкаў, літаратараў, мастакоў,
кампазітараў...
Пісьменніца Вольга Іпатава стварыла вобраз асветніцы ў гістарычнай аповесці
«Прадслава», дзе жыццё нашай суайчынніцы паказана на аснове яе драматычнага часу. 3 полацкай
князёўнай-ігуменняй сустракаюцца і чытачы рамана Таісы Бондар «Спакуса». Цікавы экскурс у
Полацк XII стагоддзя зрабіў у рамане «Святыя грэшнікі» Алесь Асіпенка. Еўфрасінні і яе
сучаснікам, дойліду Іаану і майстру-ювеліру Лазару Богшу, прысвяцілі свае вершы, паэмы,
апавяданні Ларыса Геніюш, Наталля Арсеннева, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Генадзь
Бураўкін, Ірына Багдановіч, Сяргей Сокалаў-Воюш, Алег Мінкін, Леанід Дранько-Майсюк, Пятро
Ламан, Навум Гальпяровіч, Сяргей Тарасаў...
Свецкая іканаграфія Еўфрасінні налічвае ўжо колькі дзесяткаў твораў. Сярод іх
вылучаюцца палотны вядомых беларускіх жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэль Шчаснай,
графічныя аркушы Арлена Кашкурэвіча. У тэхніцы габелена партрэт Еўфрасінні Полацкай
стварыў Сымон Свістуновіч. Яе імя ўзнікае ў памяці, калі бачыш адухоўленыя жаночыя вобразы
старажытных палачанак скульптара Алеся Шатэрніка. У 1997 годзе ў Нацыянальным мастацкім
музеі Беларусі адбылася выстава «Шлях Еўфрасінні», якую склалі графічныя аркушы і скульптура
маладой беларускай мастачкі Наталлі Апіёк.
Рэжысёр кінастудыі «Летапіс» Вольга Моракава зняла ў 1989 годзе фільм «Еўфрасіння
Полацкая» [3, c. 66].
Літаратура
1.
2.
3.
4.
5.
Арлоў, У. Адкуль наш род. – Мн., 1996.
Арлоў, У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі / У. Арлоў, У.Сагановіч. – Вільня, 1999.
Арлоў У. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. – Мн., 1998.
Кніга жыццяў і хаджэнняў. – Мн., 1994.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995.
Скачать