Загрузил Людмила Котова

Тэхналагічная карта ўрока па хіміі 8 класа "Рэакцыя нейтралізацыі" docx

реклама
Настаўнік: Котава Людміла Яўгеньеўна
Прадмет: хімія
Клас: 7
Тэма: “Рэакцыя нейтралізацыі як прыклад рэакцыі абмену”
Навучальная мэта ўрока: мяркуецца, што да канца ўрока
 вучні будуць ведаць асноўныя паняцці тэмы: асновы, рэакцыя
нейтралізацыі, рэакцыя абмену.
 вучні будуць умець называць асновы, складваць формулы асноў, ураўненні
рэакцый нейтралізацыі.
Задачы выхавання і асобаснага развіцця вучняў:
- стварыць умовы для развіцця умення параўноўваць, аналізаваць, выказваць
меркаванні, выяўляць сутнасць назіраемых працэсаў, абагульняць і рабіць
вывады.
- развіваць навыкі рэфлексійнай дзейнасці, камунікатыўныя ўменні ў ходзе
калектыўнага абмеркавання, работы ў групе, самастойнай дзейнасці.
- працягваць фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін пры выкананні
практычнага эксперыменту з кіслотамі і асновамі.
Абсталяванне:
1. Хімія. Вучэбны дапаможнік для 7 класа. пад.рэд. І.Я. Шымановіча.Мн.2012
2. Раздатачны матэрыял (рабочыя лісты вучняў)
3. Камп’ютар
4. Прэзентацыя да ўрока ў праграме Microsoft Power Point
5. Рэактывы: растворы салянай кіслаты, гідраксіду натрыю, гідраксіду калію,
гідраксіду медзі (ІІ), сульфату медзі (ІІ), фенолфталеіна.
6. Прабіркі.
Ход урока
І этап. Арганізацыйна- матывацыйны
Мэта: гатоўнасць вучняў аператыўна ўключыцца ў дзейнасць.
Педагагічныя задачы: стварыць эмацыйна-пазітыўны настрой, падрыхтаваць
вучняў да работы.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
1.1. Арганізуе ўвагу і фармулюе Настройваюцца на працу.
настрой вучняў
1.2. Эпіграф ўрока “Адзіны шлях, які Адказваюць на пастаўленае пытанне.
вядзе да ведаў, - гэта дзейнасць”
(слайд1).
Пытанне: як вы разумееце дадзенае
выказванне?
ІІ этап. Актуалізацыя апорных ведаў
Мэта: стварыць умовы для актуалізацыі ведаў, на аснове якіх будзе будавацца
матэрыял тэмы.
Педагагічныя задачы: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, актывізаваць
пазнавальную дзейнасць.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
2.1. Прапануе з прапанаванага спіса Асобна выпісваюць формулы рэчываў
рэчываў выпісаць асобна формулы розных
класаў,
ажыццяўляюць
аксідаў, асноў, кіслот, солей (слайд 2). узаемаправерку (слайд 3).
2.2. Назваць гэтыя рэчывы.
2.3. Прапануе закончыць ураўненні Называюць рэчывы выбраных класаў.
рэакцый, схемы якіх дадзены, указаць Запісваюць ўраўненні, ажыццяўляюць
тыпы хімічных рэакцый (слайд 4).
узаемаправерку (слайд 5).
2.4. Фізкультхвілінка (слайд 6).
Выконваюць практыкаванні для рук,
.
ног, галавы, вачэй.
ІІІ этап. Пастаноўка задач вучэбнай дзейнасці
Мэта: стварыць умовы для прыняцця вучнямі мэты вучэбна-пазнавальнай
дзейнасці.
Педагагічныя задачы: зарыентаваць вучняў на фармуліроўку мэты вучэбнай
дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
3.1. Стварэнне праблемнай сітуацыі
Вучні
адказваюць
вусна
на
(слайд 7).
пастаўленыя пытанні.
Пытанні:
давайце
прааналізуем
дадзены ланцуг ператварэння і
засяродзім сваю ўвагу на ўтварэнні
рэчыва нітрату натрыю ? З якіх
рэчываў
мы
можам
атрымаць
дадзеную соль?
А можам мы атрымаць гэтую соль з
асновы?
Фармулюе тэму ўрока
Прымаюць тэму ўрока (слайд 8).
Звязваюць магчымыя веды з новай
тэмай.
Арыентуе вучняў на пастаноўку задач. Сумесна з настаўнікам фармуліруюць
вучэбныя задачы.
ІV этап. Засваенне новых ведаў і праверка разумення
Мэта: разуменне вучнямі зместу асноўных паняццяў новай тэмы, пазнавальная
актыўнасць вучняў.
Педагагічныя задачы:арганізацыя індывідуальнай і групавай работы вучняў.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
4.1. Расказвае казку і дэманструе Паўтараюць
правілы
бяспечных
рэакцыю нейтралізацыі гідраксіду паводзін пры рабоце з кіслотамі і
натрыю салянай кіслатой, захоўваючы шчолачамі.
правілы бяспекі:
а) да раствору гідраксіду натрыю Назіраюць за ходам эксперыменту і
прылівае раствор фенолфталеіну і адказваюць на пастаўленыя пытанні.
задае пытанне: як вы лічыце, чаму
змянілася афарбоўка фенолфталеіну?
б) да афарбаванага раствору шчолачы Назіраюць за ходам эксперыменту і
прыліваем па кроплях саляную кіслату
да знікнення афарбоўкі і задае
пытанне:
чаму
адбылося
абясколерванне раствору?
в) запісвае ўраўненне рэакцыі і
тлумачыць
сутнасць
рэакцыі
нейтралізацыі, прычыны змянення
афарбоўкі раствору, уводзіць паняцце
“рэакцыя абмену”.
4.2.
Ставіць праблемнае пытанне:
уступаюць ва ўзаемадзеянне з кіслатой
нерастваральныя аснова?
4.3. Просіць дапамогу вучняў для
правядзення дэманстрацыі
а) праводзіць інструктаж па правілах
бяспекі пры рабоце з кіслотамі і
асновамі
б) з дапамогай вучняў складаюць
ураўненні праведзенных ракцый.
в) выконваюць заданне: закончыць
ураўненні рэакцый абмену(слайд 9)..\
выказваюць здагадкі аб магчымых
прычынах змянення афарбоўкі.
Запісваюць
ураўненне
рэакцыі,
усмвядомліваюць сутнасць рэакцыі
нейтралізацыі і абмену.
Выказваюць свае прапановы.
Адзін вучань выконвае дэманстрацыю
каля дошкі, а астатнія вучні назіраюць
за ходам эксперыменту і робяць вывад
аб магчымасцях працякання рэакцый
паміж кіслотамі і асновамі.
Складаюць ураўненне рэакцыі.
Працуюць у пары, складаюць і
заканчваюць
ураўненні
рэакцый
абмену (слайд 10).
.
V этап. Кантроль, самаправерка і карэкцыя ведаў
Мэта: паспяховае выкананне прапанаваных заданняў, выяўленне цяжкасцей і
памылак, іх карэкцыя.
Педагагічныя задачы: садзейнічаць усвядомленаму засваенню новага
матэрыялу работы.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
5.1.Прапануе выканаць заданне па Выконваюць заданні па варыянтах.
варыянтах. (слайд 11 і 13).
Правяраюць заданні па абразцу,
выпраўляць памылкі (слайд 12 і 14).
5.2 Арганізацыя ацэнкі вучняў.
Вучні ўносяць адзнакі за кожны этап
Запаўняюць ацэначныя лісты на
ўрока і выводзяць выніковую адзнаку.
кожным этапе па дзесяцібальнай
сістэме:
а) паўтарэнне (узаемаацэнка).
б) вусныя адказы (самацэнка).
В) замацова вывучанага матэрыялу
(групавая ацэнка)
5.3. Арганізуе рэфлексію.
Адказваюць на пастаўленыя пытанні,
Прапануе адказаць на пытанні: што асэнсоўваюць уласныя вынікі.
новага вы даведаліся аб асновах? Якія
рэакцыі
называюцца
рэакцыямі
нейтралізацыі? Якая роля індыкатара
пры
правядзенні
рэакцый
нейтралізацыі паміж кіслотамі і
шчолачамі? Якія рэакцыі адносяцца да
рэакцый абмену (слайд 15).
Падводзяіць вынік і выстаўляе
адзнакі.
VІ этап. Дамашняе заданне.
Мэта: усведамленне вучнямі выканання дамашняга задання.
Педагагічныя задачы: падрыхтаваць вучняў для паспяховага выканання
дамашняга задання.
Дзейнасць настаўніка
Дзейнасць вучняў
§33 (с.160-162), заданне 6, практычная работа 6. Самападрыхтоўка да
практычнай работы (слайд 16).
Прапануе і каменціруе дамашняе Запісваюць
дамашняе
заданне,
заданне.
задаюць удакладняльныя пытанні.
Дадатак1.
1.З прапанаванага спіску рэчываў выпішыце асобна формулы аксідаў, асноў,
кіслот і солей CO2, CuSO4, FeSO4 , Cu(OH)2 , P2O5, H3PO4, NaOH, HCl, NaCl,
Al2O3.
2.Закончыце ўраўненні рэакцый, схемы якіх:
Mg + HCl→
Ca + H2O→
Na2O + H2O→
SO3 + H2O→
Дадатак 2
Na → Na2O → NaOH ?
NaNO3
N2 → N2O5 → HNO3
Дадатак 3
Закончыце ўраўненні рэакцый абмену. Растаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях
рэакцый.
СаСО3 + HCl = CaCl2 + H2O + CO2 ↑
CaCl2 + H3PO4 = Ca3(PO4)2 ↓+ ………..
H 2SO 4 + NaOH = ………….+………………..
Дадатак 4
.
1. Выберыце схемы рэакцый нейтралізацыі. Састаўце ўраўненні гэтых
рэакцый.
Варыянт І
Варыянт ІІ
H3PO4 + KOH→
NaOH + HNO3 →
Na + H2O →
Zn + HCl →
Ca(OH)2 + HCl →
Ba (OH)2 + H2SO4 →
2. Якія зыходныя рэчывы неабходна ўзяць для атрымання наступных солей па
рэакцыі нейтралізацыі?
Варыянт І
Варыянт ІІ
Ca(NO3)2, NaCl
KCl, Ba (NO3)2
Казка
Калісьці хімічнае дзяржава хімічных рэчываў была падзелена на 2
каралеўствы. У адным кіравалі металы, а ў другім - неметалы. (Паказаць
калекцыю металаў і неметаллов). Жыхары гэтых каралеўстваў пастаянна
спрачаліся паміж сабой. І жылі ў гэтых каралеўствах 2 князёўны: адна прыгажуня
мела характар асноўны, была сур'ёзнай і прамалінейнай, клікалі яе шчолач
(паказаць шклянкі з цвёрдай шчолаччу і раствор шчолачы). Другая прыгажуня
мела кіслы нораў, была скрытнай і хітрай (пральеш, абпалю!). І клікалі яе кіслата
(паказаць).
Хоць і было ў іх паходжанне аднолькавае, яны знаходзіліся ў пастаяннай
сварцы, а гнеў свой спаганялі на індыкатарах, утвараючы кіслае і шчолачнае
асяроддзе. Пры гэтым індыкатары не вытрымоўвалі і мянялі афарбоўку (паказаць,
сказаць, што мы навучыліся распазнаваць рэчывы). І задумаў чалавек прымірыць
гэтыя каралеўствы і злучыць іх роднаснай сувяззю, гэта значыць звязаць
генетычна.
Настаўнік. Як ён гэта зрабіў? Як вы думаеце, якім чынам можна прымірыць
кіслату і шчолач?
Навучэнцы. Ажыццявіць паміж імі хімічную рэакцыю!
Настаўнік.Прадставім, што гідраксід натрыю і азотная кіслата ўступілі ў
хімічную рэакцыю, што пры гэтым будзе атрымлівацца? (Запіс ўраўненні
хімічнай рэакцыі).
NaOH + HNO3 = NaNO3 + H2O (Вучні зрабілі запіс у табліцу).
Ідзе разважанне аб тым, што прыкмет рэакцыі не будзе відаць.
Настаўнік. Як убачыць, што рэакцыя адбываецца? Вось у колбе шчолач, як
даказаць, што гэта сапраўды шчолач?
Навучэнцы. Індыкатарам.
Дэманстрацыя вопыту доказы шчолачы з дапамогай універсальнага
індыкатара.
Настаўнік. Да якога часу я павінна прылівае кіслату?
У гэты момант настаўнік працягвае казаць казку: дзве стыхіі ўступілі ў
барацьбу, разагрэліся і раптам, на вачах ва ўсіх, ператварыліся ў карысныя і
патрэбныя для чалавека рэчывы: соль і ваду. І з таго часу сувязь паміж
варагуючымі каралеўствамі адноўленая і іх нашчадкі солі спраўна служаць
чалавеку.
Вось і мы з вамі ад злучэння гідраксіду натрыю і азотнай кіслаты
атрымалі соль, якая з'яўляецца выдатным угнаеннем для раслін.
Настаўнік. Вернемся да ураўнанні. Да якога тыпу хімічных рэакцый мы
аднясем дадзеную рэакцыю?
Скачать