Геаграфія, 9 клас Працоўныя рэсурсы. Этнічны і рэлігійны склад населньіцтва. Мэта: садзейнічаць успрыманню асаблівай важнасці эканамічна актыўнага насельніцтва у жыцці нашай краіны; фарміраваць уменні характарызаваць працоўныя рэсурсы, этнічны і рэлігійны склад насельніцтва. Задачы: - сфарміраваць асноўныя веды па эканамічна актыўнаму насельніцтву і яго праблемах; - вызначыць асаблівасці этнічнага і рэлігійнага складу насельніцтва. 1. Арганізацыйны момант. Праверка прысутных у класе. 2. Праверка выканання дамашняга задання. Вучні здаюць настаўніку сшыткі з выкананымі заданнямі 1, 4, 6 с. 121, ён ім дае практычныя сшыткі, і яны да 9.20 выконваюць практычную работу № 5. 3. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу. Настаўнік зачытвае інфармацыю Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ па выніках перапісу насельніцтва РБ у 2019 годзе: Согласно итогам переписи населения 2019 года в Республике Беларусь проживают 9 413 446 человек. Население Беларуси за 20 лет сократилось почти на 631,8 тыс. человек, при этом городских жителей стало больше. Так, количество городского населения увеличилось: с 6 961 516 человек в 1999 году до 7 299 989 в 2019-м. Сельских жителей, наоборот, стало меньше примерно на 970 тыс. человек: с 3 083 721 до 2 113 457. Средний возраст жителя Беларуси сегодня составляет 40,7 года (у мужчин он – 38 лет, у женщин – 43 года). Среди регионов самый молодой – Минск: в столице средний возраст составляет 39,3 года. Далее идут Брестская область – 40,4 года, Гомельская – 40,6, Минская – 40,9, Гродненская – 41,2, Могилевская – 41,3, Витебская – 42,5. Гендерное соотношение за прошедшие 20 лет в целом не изменилось: в 1999 году в Беларуси проживали 4 717 621 мужчина и 5 327 616 женщин, в 2019-м – 4 351 473 мужчины и 5 061 973 женщины. Сегодня на тысячу мужчин приходится 1163 женщины. В большинстве регионов сегодня четверть населения составляют пожилые жители. В целом по Беларуси – 24,5 %. По итогам переписи населения в 2019 году белорусский язык указан в качестве родного у 5 094 928 жителей республики, дома же на нем разговаривают 2 447 764. Русский язык считают родным 3 983 765 жителей страны, а дома на нем разговаривают 6 718 557. 4. Разгляд новага матэрыяла. Настаўнік пытае ў дзяцей, ці памятаюць яны з мінулых курсаў геаграфіі, што такое працоўныя рэсурсы. Тлумачыць ім, што працоўныя рэсурсы – гэта людзі працаздольнага ўзросту (жанчыны: ад 15 да 54 гадоў, мужчыны – ад 15 да 59 гадоў, у цяперашні час павялічваецца на тры гады). Тлумачыць, што ёсць людзі працаздольнага ўзросту, каторыя не могуць працаваць па стану здароўя, і каторыя занятыя на цяжкай і шкоднай працы, пасля якой на пенсію выходзяць раней (напрыклад, трактарысты, рабочыя прадпрыемстваў з такой працай, кавалі, кіроўцы аўтобусаў, каменшчыкі і г.д.). Далей вучні аналізуюць малюнак 98 і прыходзяцьда вываду, што працоўныя рэсурсы Беларусі скарачаюцца з-за скарачэння насельніцтва Беларусі. Далей вучні аналізуюць тэкст рубрыкі “Факт для разважання” на с. 122, і прыходзяць да вываду, што с цягам часу краіне патрэбна ўсё больш кваліфікаваныя рэсурсы. Вучні разбіраюць паняцце “Эканамічна актыўнае насельніцтва” (азначэнне запісаць дома ў сшытак), чытаюць самастойна пункт і адказваюць на пытанні: “ 1.На якія віды падзяляецца эканамічна актыўнае насельніцтва” (занятыя і беспрацоўныя); 2. У якой сферы яго больш за ўсё?” (У прамысловасці – 23%); 3. Што такое скрытае беспрацоўе і чым яно небяспечна? (Гэта забеспячэнне часткі працаздольнага насельніцтва месцамі сезоннай або частковай працы – яны будуць працаваць не цэлы год. Небяспечна тым, што гэта яны больш схільныя да таго, каб з’ехаць з краіны на заробкі, а гэта аплата падаткаў у іншай краіне.) Этнічны склад насельніцтва. Настаўнік з вучнямі аналізуюць дыяграму на малюнку 100, ст. 124. Дае заданне: на контурнай карце, на с. 16 выканаць заданне 2 (у атласе – старонка 32). Што тычыцца рэлігійнага складу насельніцтва, то настаўнік прапануе вучням прааналізаваць у атласе, на с. 33 карту “Абшчыны рэлігійных канфесій” (пункт па рэлігійнаму складу насельніцтва яны чытаюць дома самі). 5. Замацаванне новага матэрыяла. Настаўнік задае вучням пытанні 1-4 пасля параграфа, а потым прапануе вучням выканаць заданне 8 на с. 41 практычнага сшытка. 6. Дамашняе заданне. Параграф 24, пытанне 7 (с. 126) 7. Рэфлексія. Настаўнік прапануе вучням ацаніць свае веды па новай тэме па 10-бальнай шкале