Uploaded by Elizaveta Limanovskaya

Анатацыя на кнігу Шыдлоўскага С

advertisement
Анатацыя на кнігу Шыдлоўскага С.А. “Культура прывілеяванага
саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя”
У кнізе упершыню ў беларускай этналогіі прыведзены комплексны
аналіз культуры айчыннай эліты 1795-1864 гадоў. Характарызуюцца
асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры жыццезабеспячэння беларускага
прывілеяванага саслоўя. У цэнтры ўвагі знаходзяцца працэссы адаптацыі
беларускай эліты да расійскіх сацыяльна-эканамічных і культурных умоў
жыцця. Упершышо вылучаны асноўныя стратэгіі культурнай адаптацыі
мясцовых прывілеяваных груп у новых гістарычных умовах. У зварот
айчыннай этналагічнай навукі ўводзяцца новыя віды пісьмовых крыніц
(мемуарыстыка, эпісталярыя, публіцыстыка, бытапісальная белетрыстыка).
У першай главе разглядаецца гістарыяграфія першай паловы ХІХ
стагоддзя, гістарыяграфія другой паловы ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.,
гістарыяграфія першай паловы ХХ ст., гістарыяграфія другой паловы ХХ ст.
– пачатку ХХІ ст. Таксама у главе даецца агульная характарыстыка крыніц.
Раглядаееца польская, русская, савецкая і беларуская гістарыяграфія.
Другая глава “Інавацыйная дынаміка культуры жыццязабеспячэння”.
Глава уключае у сябе інфармацыю пра традыцыйныя заняткі і гаспадарчыя
стратэгіі. Раглядаецца працэс разбору шляхты, сацыяльна-эканамічныя і
палітычныя функцыі дваранства, а таксама заняткі і прафесіі. Галоўнымі
крыніцамі ўтварэння буйных багаццяў у мясцовым дваранскім асяроддзі
з’яўляліся атрыманне спадчыны, пасагу, даход ад дзяржаўнай службы і
падараванні за службу ў магната. Таксама у главе разглядаецца знешнія
ўплывы ў эвалюцыі матэрыяльнай культуры. Даецца апісанне архітэктурных
маёнткаў, мэблі, інтер’еру, адзення, кулінарыі.
Трэцяя глава “Стратэгіі культурнай адаптацыі”. У главе распавядаецца
пра выхаванне і культуру паводзін, формы баўлення вольнага часу, формы
этнічнага самавызначэння і трансфармацыя саслоўнай сыядомасці якая
праходзіла ў рэчышчы агульнарасійскіх і агульнаеўрапейскіх тэндэнцый
камерцыялізацыі і дэмакратызацыі культуры і насіла ўніфікацыйны характар.
У заключэнні даецца кароткія вывады па усім пытаннаням, а таксама
дан поўны спіс літаратуры.
Download